39. Кажа ім: ідзеце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве; і прабылі ў Яго дзень той. Было каля дзясятай гадзіны. 40. Адзін з двух, што чулі пра Ісуса ад Яна і сьледам за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра. 41. Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Месію (што азначае: «Хрыстос»); 42. і прывёў яго да Ісуса. А Ісус, зірнуўшы на яго, сказаў: ты - Сымон, сын Ёнін; ты назавешся Кіфа, што азначае: «камень» (Пётр). 43. На другі дзень Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Піліпа і кажа яму: ідзі за Мною. 44. А Піліп быў зь Віфсаіды, з аднаго горада з Андрэем і Пятром.
Инфа — 44%
+ 0 −