11. прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі. 12. А тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Яго, даў уладу быць дзецьмі Божымі, 13. якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад жадання мужа, а ад Бога нарадзіліся. 14. І Слова сталася целам і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ад Айца. 15. Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне. 16. І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілата, 17. бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.
Инфа — 50%
+ 0 −